Міністэрства замежных спраў Расеі рэкамендавала расейскім грамадзянам устрымацца ад паездак у Грузію.

У апублікаваным сёньня на сайце расейскага МЗС камэнтары сьцьвярджаецца, што крымінальны перасьлед у Грузіі атрымліваюць ня толькі замежнікі, якія наведалі самаабвешчаныя рэспублікі Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, але і многія іншыя грамадзяне Расеі. Расейцам, якія наведваюць Грузію прыватна, могуць, напрыклад, падкінуць зброю, фальшаваныя грошы ці наркотыкі, сфабрыкаваць супраць іх крымінальную справу і пасадзіць у турму, — сьцьвярджаюць ў МЗС Расіі.

Рэакцыя грузінскага боку на гэтыя заявы пакуль невядомая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?