01.09.2010 / 17:20

1 верасня ў беларускамоўнай гімназіі №23 відэа 116

Карэспандэнты «Нашай Нівы» падглядзелі за святам 1 верасня новага пакалення эліты. Пакалення, якое пакуль яшчэ ледзь бачнае з-за высокіх крэслаў актавай залі сталічнай гімназіі № 23

Гімназія № 23 сустрэла сёння 47 новых першакласнікаў. Сярод бацькоў і сваякоў можна было пабачыць багата знаёмых твараў: сем’і Бартосікаў, Памідоравых, Губарэвічаў і інш. Як сказала дырэктар гімназіі, Ніна Нікіціна, мы бачым перад сабой новую эліту нашай краіны.

На жаль, толькі 18% вучняў з усёй Беларусі будуць праходзіць усе прадметы па-беларуску. Таму карэспандэнты «Нашай Нівы» зазірнулі менавіта ў беларускамоўную гімназію, якіх адзінкі, каб падглядзець за святам новага пакалення эліты. Пакалення, якое пакуль яшчэ ледзь бачнае з-за высокіх крэслаў актавай залі і вялізных букетаў кветак:

Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык

0
Глядач / Адказаць
01.09.2010 / 18:03
Я дагэтуль думаў, што гімназія цалкам беларускамоўная. А там толькі два першых клясы нашыя...
0
Рыта / Адказаць
01.09.2010 / 18:17
Людзі добрыя. Дзесьці праз 10 год, дасьць Бог, мы будзем аддаваць сваіх дзетак у гэтую гімназію. Далучайцеся да нашых планаў. Нараджайце і выхоўвайце беларусаў!:)
0
ЯНКА / Адказаць
01.09.2010 / 18:17
яна уся беларускамоўная і пачатковая школа нядрэнная але потым.... Мамулька-родненькая - не навучаць там тваю дачку мове!!! можа паліце? - схадзіце на антыквар і калі-небудзь не навязліва пагаварыце са школьнікамі, лепш з выпускнікамі, аб цуд-школе 23
Паказаць усе каментары/ 116 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру