Яшчэ адно лабавое сутыкненне адбылося ўчора ў Слонімскім раёне. Аварыя здарылася на трасе каля вёскі Касцяні. Volkswagen Transporter сутыкнуўся з трактарам. Пасля гэтага спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Па інфармацыі ратавальнікаў, Volkswagen з брэсцкімі нумарамі здзяйсняў абгон па сустрэчнай паласе. У гэты час яму насустрач ехаў МТЗ-80, які збіраўся павярнуць налева. Пасля ўдару трактар перавярнуўся, а мікрааўтобус апынуўся ў кювеце.

Пасажыр Volkswagen быў заціснуты ў мікрааўтобусе. Ратавальнікі, якія аператыўна прыехалі са Слоніма, з дапамогай гідраўлічнага інструмента вызвалілі пацярпелага. Па звестках МНС, ён атрымаў траўму галавы і пералом рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?