Расейская кампанія заяўляе пра поўны пераход на рынкавыя кошты для краінаў былога СССР.

«Газпром» чакае паляпшэння вынікаў пры пастаўках газу ў краіны былога СССР у 2011 годзе ў сувязі з поўным пераходам на рынкавыя прынцыпы паставак.

Пра гэта было заяўлена ў чацвер падчас тэлефоннай канферэнцыі кампаніі па выніках міжнароднай справаздачнасці за першы квартал 2010 года, паведамляе беларускае бюро «ПРАЙМ-ТАСС».

У бягучым годзе «Газпром» пастаўляе ў Беларусь, Малдову і Арменію газ па коштах з 10-адсоткавым дысконтам. У той жа час, як было адзначана ў ходзе тэлефоннай канферэнцыі, пастаўкі газу за 7 месяцаў 2010 года ў краіны былога СССР павялічыліся на 40%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?