Найноўшая мадэль Ford Explorer у ЗША займее рамяні бяспекі, якія ў выпадку аварыі будуць дзейнічаць як паветраная падушка.

Іх эфектыўнасць тэставалі з дапамогай трупаў,
выявіў амерыканскі партал Autopia.

Аўтамабільныя канцэрны звычайна выкарыстоўваюць спецыяльныя манекены, сутыкаючы аўтамабілі, каб праверыць дзейснасць прыладаў бяспекі.

Але нават нафаршаваныя электронікай сучасныя манекены не дазваляюць напоўніцу ацаніць, што адбываецца з чалавечым целам падчас здарэння.
І таму вытворцы аўтамабіляў часам без шуму тэстуюць абсталяванне на чалавечых трупах.

Апошнімі так тэставаліся рамяні бяспекі, што ў выпадку сутыкнення надзімаюцца, як паветраная падушка. Гэтыя рамяні былі сканструяваныя інжынерамі канцэрна «Форд». Тэсты праводзіў даследчы транспартны цэнтр Мічыганскага ўніверсітэта.

Зусім нядаўна французскі «Рэно» змагаўся з хваляй крытыкі, якая паднялася, калі зрабілася вядома, што канцэрн тэстуе аўтамабілі на трупах у Кітаі. Два гады таму «Джэнерал Мотарз» і «Сааб» катэгарычна адмаўлялі, што праводзяць такія тэсты.

Аднак Autopia паведамляе, што

тэсты на трупах — амаль што будзённая справа ў галіне аўтамабільнай вытворчасці. Першы прымітыўны падобны тэст правялі амерыканскія навукоўцы ў 1930-х гадах, скідваючы трупы ў шахту ліфта,
каб праверыць, як дзейнічае сутыкненне на чалавечае цела. Амерыканская ўрадавая арганізацыя бяспекі дарожнага руху штогод фінансуе выпрабаванні на трупах у навучальных установах ЗША, многія з якіх атрымліваюць гранты і ад аўтавытворцаў. Спецыялісты сцвярджаюць, што такія выпрабаванні па-ранейшаму важныя, бо, хоць у мадэляванні манекенаў дасягнутыя значныя поспехі, мадэляванне чалавечага цела знаходзіцца на нашмат ніжэйшым узроўні.

Алберт Кінг з Уэйнскага ўніверсітэта, які праводзіў тэсты на трупах з 1966, у сваёй кнізе пазней паведаміў, што

гэтыя выпрабаванні дапамаглі выратаваць жыццё ў дарожных здарэннях 8,5 тыс. чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?