04.09.2010 / 00:18

Францыя — Беларусь 0:1 21

Пераможны гол на 86-й хвіліне забіў Сяргей Кісляк. На трыбунах «Стад дэ Франс» лунала некалькі бел-чырвона-белых сцягоў.

Пераможны гол на 86-й хвіліне забіў Сяргей Кісляк.

Фота uefa.com

Зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу на старце адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы-2012. У матчы на выездзе беларусы перамаглі французскую дружыну з лікам 1:0. На 86-й хвіліне пасля перадачы Вячаслава Глеба пераможны гол забіў Сяргей Кісляк.

Лік мог быць іншым: на 62-й хвіліне Малуда прабіў у невялікую шчыліну паміж штангай і брамнікам беларусаў Жаўновым, але бакавы арбітр зафіксаваў па-за гульнёй.

Як паведамлялася раней, на гульню ў Парыж беларускія заўзятары выкупілі каля 300 квіткоў. У часе гульні на «беларускіх» трыбунах Стад дэ Франс лунала некалькі бел-чырвона-белых сцягоў.

* * *

Вынікі іншых матчаў у групе «D»: Люксембург — Босія і Герцагавіна — 0:3, Румынія — Албанія — 1:1. Беларусь у выніку займае 2-е месца.

nn.by

0
Юрасёнак / Адказаць
04.09.2010 / 00:49
Гістарычная (не пабаюся гэтага слова) перамога Беларусі! Малайцы! Таксама вельмі парадавалі бел-чырвона-белыя сцягі на трыбунах "Стад дэ Франс".
0
Дзяруга / Адказаць
04.09.2010 / 01:18
Першая з 1999 году параза французаў на Стад дэ Франс.
0
Cioma / Адказаць
04.09.2010 / 02:31
Чытаў надоечы каментары францускіх заўзятараў перад матчам на размаітых футсайтах. Зараз маю вялікую асалоду адказаць ім: Sucez, mescieurs-dames! Sucez!!! Meilleurs felicitations! Смакчыце, паважаныя! З найлепшымі пажаданнямі!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру