Рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна ня верыць вэрсіі беларускага МУС, паводле якой прычынай сьмерці апазыцыйнага журналіста сайту «Хартыя-97» ёсьць самагубства. Пра гэта яна заявіла ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Я ня веру ў вэрсію МУС, ня веру ў тое, што Бябенін мог пакончыць сабою. Магу дакладна сказаць, што ў Алега Бябеніна былі вялікія пляны. Ён быў асноўным членам каманды кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава. Гэта быў вельмі жыцьцярадасны, надзейны чалавек, вялікі прафэсіянал. Мы сустракаліся напярэдадні. У нас былі пляны на панядзелак. Ён не пакінуў па сабе ніякай запіскі», — сказала Натальля Радзіна й адцеміла, што ў Алега Бябеніна не было праблемаў ні ў сям’і, ні з здароўем.

Раней у эфіры «Эха Москвы» кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук заявіў, што лічыць, што прычынай сьмерці апазыцыйнага журналіста Алега Бябеніна стала ягоная інфармацыйна-палітычная дзейнасьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?