У Аўганістане забіты намесьнік кіраўніка Нацыянальнай асацыяцыі журналістаў Саед Хамід Нуры. Як паведаміла сёньня аўганская паліцыя, цела 45 гадодвага Нуры з нажавымі ранамі было знойдзена ўчора позна ўвечары ля ягонага дому ў ваколіцах Кабула. Журналіст вёў праграму на аўганскім дзяржаўным тэлеканале RTA.Ён займаўся і палітычнай дзейнасьцю, быў набліжаны да некаторых апанэнтаў прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?