Францыя не зменіць сваёй пазіцыі адносна пытання высылкі з краіны цыганоў з ліку нелегальных імігрантаў, заявіў міністр іміграцыі Эрык Бесон.

Як паведамляе РІА Новости, 4–5 верасня ў шэрагу гарадоў Францыі, а таксама каля французскіх дыпмісій у Бруселі, Рыме, Мадрыдзе, Будапешце, Лондане адбыліся акцыі пратэсту супраць дэпартацыі цыганоў.

З ініцыятывы Бесона пытанні барацьбы з нелегальнай міграцыяй будуць абмяркоўвацца 6 верасня на сустрэчы міністраў краін ЕС, а таксама Канады і ЗША.

7 верасня становішча цыган у ЕС на пленарнай сесіі абмяркуюць еўрадэпутаты.

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі ў канцы ліпеня пасля беспарадкаў, якія былі ўчынены цыганамі, заявіў пра закрыццё больш як 200 цыганскіх лагераў і высылку нелегальных імігрантаў-цыганоў з Румыніі і Балгарыі. За апошні месяц з Францыі былі высланы больш за 600 цыганоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?