Восень гне на свой капыл: халадэча, дажджы. Паўночнае паўшар'е спрабуе цешыцца апошнімі пагоднымі дзянькамі - гэтымі днямі на вольным паветры па ўсёй планеце штодзень ладзяцца разнастайныя мастацкія імпрэзы. Прапануем вашай увазе самыя цікавыя культурныя мерапрыемствы пад адкрытым небам.


1. Галандыя: Чэмпіянат па жывых статуях

Можа, зіма яшчэ не настала, але на вулках нідэрландскага гораду Арнгейм людзі без дай прычыны застываюць на вуліцы. Якая прычына? То першынство свету па жывых статуях. Чэмпіянат, які пачаўся ў 2005 як мясцовы турнір, сёлета прыцягнуў тысячы турыстаў і дзясяткі ўдзельнікаў з усяго свету. На вуліцах гораду за некалькі секунд узнікалі скульптуры, складзеныя з жывых людзей. Тут галоўнае - не варушыцца. А журы хто? Гледачы, які пільнуюць кожны зрух удзельнікаў. Нідэрландцы не дасталі першага месца ў чэмпіянаце свету па футболе, ды цяпер спрабуюць быць калі не самымі спрытнымі, дык прынамсі самымі статычнымі. Калі вам сапраўды цікава, хто перамог, дык гэта мясцовы падлетак Кевін Гарчынскі. Ужо другі год запар доўга трымаўся юнак у той позе.



2. Расія: «Дыснэйлэнд" у Сібіры

У нашай усходняй суседкі таксама свята на вольным паветры. У Краснаярску пабудавалі нават не дом на пяску, а цэлы горад. Усё ад павагі да Дыснэя і яго персанажаў. Нават, як бачыце, подзвіг карыбскіх піратаў увекавечылі… прынамсі, на дзень-два.


3. Нішто не вечна пад туркменскім Месяцам

Пакуль у Сібіры будуюць скульптуры з пяску, у Туркменістане руйнуюць бетонныя. Рэч у тым, што па загадзе цяперашніх улады ў гэтай сярэднеазіяцкай краіне дэмантуюць пазалочаную статую ўсетуркменскага бацькі. Колісь пастамент разам з помнікам узносіўся на вышыню 75 метраў. Цяпер, праз чатыры гады па смерці былога кіраўніка краіны Сапармурата Ніязава, помнік амаль зраўналі з зямлёю. І ўсё адно ёсць на што паглядзець.


4. Міншчына: NAVINKI-2010

Перфоманс – мастацтва на стыку тэатра, жывапісу, паэзіі і скульптурнага мастацтва. Паводле традыцыі апошні выступ перфомераў гледачы ўбачылі на ўлонні прыроды ля Вячы.


5. ЗША: Скульптура з валуноў

Калі вам больш не хочацца палітычных узрушэнняў і збыткоўнага гуду кінематагрфічных брэндаў, запрашаем вас на пляж Мошап у штаце Масачусэтс. Каменная скульптура ў заходзе сонца як ніякая іншая занурыць вас у рамантычную атмасферу лета, якое сыходзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?