ГА «БАЖ» заклікала міністра ўнутраных спраў і генпракурора правесці ўсебаковае, неперадузятае і празрыстае расследаванне гібелі Алега Бябеніна.
Звароты на імя Анатоля Куляшова і Рыгора Васілевіча ГА «БАЖ» накіравала 6 верасня.

Падаем іх тэкст цалкам:

«Паважаны Анатоль Нілавіч (Рыгор Аляксеевіч)!

Сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказваюць скрайнюю занепакоенасць абставінамі гібелі свайго калегі, сябра арганізацыі Алега Бябеніна, якога 3 верасня знайшлі павешаным на яго лецішчы.

Следства ў першую чаргу разглядае версію самазабойства, бо судова-медыцынская экспертыза не выявіла ніякіх іншых пашкоджанняў, акрамя странгуляцыйнай баразны на шыі журналіста.

Але блізкія, сябры і калегі Алега сцвярджаюць, што яго паводзіны, планы і жыццёвыя абставіны ніяк не прадвяшчалі намеру добраахвотна пайсці з жыцця.

Гібель вядомага журналіста і грамадскага актывіста ўжо апынулася ў цэнтры ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці.

Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што ніводная з гучных спраў, звязаных з гібеллю ці знікненнем беларускіх журналістаў, не дала пакуль адказаў на пытанні — хто ж вінаваты ў іх смерці.

Таму ГА «БАЖ» заклікае Вас зрабіць усё магчымае для правядзення ўсебаковага, неперадузятага і празрыстага расследавання абставін гібелі Алега Бябеніна.

Прынята Праўленнем ГА «БАЖ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?