06.09.2010 / 19:16

Напад на ІЧУ на Акрэсціна абноўлена, удакладнена 19

Ізалятар, як і ў выпадку з амбасадай РФ, закідалі «кактэйлямі молатава».

У панядзелак у Мінску група анархістаў атакавала ізалятар часовага ўтрымання па вуліцы Акрэсціна. Такую інфармацыю распаўсюдзіла нібыта існая анархічная група «Сябры Свабоды».

Паводле яе, сёння раніцай у знак салідарнасці з затрыманымі па падазрэнні ў дачыненні да інцыдэнту каля расейскай амбасады 30 жніўня, ізалятар на вуліцы Акрэсціна быў атакаваны кактэйлямі Молатава.

«Пасля радыкальнай акцыі каля расейскай амбасады рэпрэсіўныя органы дзяржавы пачалі беспрэцэдэнтную аблаву на анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў па ўсёй краіне. І

залятары напаўняюцца ўсё новымі затрыманымі. У асноўным гэта дзеці, якія не маюць ніякага дачынення да радыкальных акцыяў і займаюцца мірнай прапагандай сваіх поглядаў і удзелам у сацыяльных ініцыятывах. Зараз ім шыюць справы і вешаюць усё што толькі можна», — заявілі актывісты анархістычны групы.

Яны таксама ўзялі на сябе адказнасць за ўсе нядаўна мінулыя радыкальныя акцыі.

Афіцыйнага пацверджання атакі на ізалятар, аднак, не было. У ізалятары абверглі гэты факт.

Больш за тое, сайт анархістаў belarus.indymedia.org змясціў допіс, што гэтая інфармацыя была чарговай правакацыяй супраць анархістаў.

Аднак пазней стала вядома, што па факце нападу на ІЧУ узбуджана крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

МБ

0
Шрот / Адказаць
06.09.2010 / 19:55
Гэбушка працуе. Вось каму патрэбны былі гэтыя молатавы - лукашэнцы
0
Варган / Адказаць
06.09.2010 / 20:08
За фільмы яны таксама ўзялі на сябе адказнасьць?
0
чытач / Адказаць
06.09.2010 / 20:39
Рэдакцыя, уважліва спраўждвайце крыніцу/цы інфармацыі. Напрыклад, ёсць заява ад каардынатараў сайту http://belarus.indymedia.org/20712, што гэта было чарговай правакацыяй, на якую падаецца падалася і "НН". Спадары-журналісты, давайце прафісійна падыходзіць да сваіх абавязкаў, іначе легка станемся закладнікамі некантраляванай сітуацыі.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру