Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.
Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Брэсцкай вобласці кароткачасовыя дажджы. Вецер усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–11°С, месцамі па Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях на глебе слабыя замаразкі да 0 — мінус 1°С, днём плюс 14–20°С.

Заўтра ў Мінску пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6–8°С, днём плюс 15–17°С.

У наступныя двое сутак, 9–10 верасня, па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць. 9 верасня пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–9°С, па паўночным усходзе на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 13–20°С.

10 верасня пераважна па паўднёва-заходняй палове дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 3°С на паўночным усходзе да плюс 11°С на паўднёвым захадзе, у паўночна-ўсходніх раёнах на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 12–18°С, па поўдні да плюс 20°С.

У Мінску 9 верасня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–7°С, днём плюс 16–18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?