Прычынай буйной аварыі стаў звычайны камень.

ДТЗ здарылася на вонкавым коле МКАД, паміж Партызанскім праспектам і вул. Прамысловай. Утварыўся вялізны затор, у якім сутыкнуліся яшчэ некалькі машын. Паведамлялася таксама, што ў ДТЗ трапіў турыстычны аўтобус.

У ДАІ Заводскага раёна карэспандэнту Auto Onliner расказалі: «Сутыкнуліся дзевяць машын. Дзясятым быў аўтобус, але без пасажыраў. У аварыі ніхто не пацярпеў. А сітуацыя вельмі простая. Над кальцавой праязджаў чыгуначны састаў, з нейкай прычыны адтуль вываліўся камень, проста на машыну. Ад нечаканасці кіроўца затармазіў, і адбылася ланцуговая рэакцыя: аўтамабілі, якія ехалі ззаду, не паспявалі спыніцца і ўразаліся адзін у адзін».

Па словах супрацоўнікаў ДПС, праз аварыю былі перакрытыя 2 паласы прыкладна на паўгадзіны.

Увогуле, запэўніваюць інспектары, гэта самы звычайны ўчастак кальцавой. А ДТЗ адбылося шмат у чым праз выпадковы збег абставінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?