У віцебскай краме «канфіскату» ў продажы з’явіліся эратычныя ролевыя касцюмы для сэксуальных гульняў.

Асартымент камплектаў для інтымных уцехаў прадстаўлены касцюмамі медсястры, зайчыка, паліцэйскага, афіцыянткі, сцюардэсы і школьніцы. Даражэй за ўсё абыдуцца фантазіі на бальнічную тэму — касцюм медсястры каштуе 130 700 рублёў, праўда, у камплекце абяцаюць нават стэтаскоп. А вось самы танны чамусьці — касцюм паліцэйскага, усяго 92 760.

Як паведаміла «Народным навінам Віцебска» прадаўшчыца магазіна, вітрына з эратычным таварам карыстаецца поспехам — многія глядзяць і цікавяцца, але пакупак пакуль ніхто не рабіў.

Варта адзначыць, што паводле пастановы № 18 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ад 8 мая 2007 продаж прадукцыі сэксуальнага прызначэння ажыццяўляецца толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага гандлёвых аб’ектах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?