У Японіі самагубства і дэпрэсія, якую адчуваюць многія жыхары краіны, абышлася летась нацыянальнай эканоміцы ў 32 мільярды даляраў. Такія дадзеныя спэцыяльнага дасьледаваньня, якое апублікаванае ў Токіё. Адзначаецца, што ў страты, у прыватнасьці, уключаныя сацыяльныя і мэдычныя выплаты тым, хто пакутвае на дэпрэсіі.

Японія зь яе 127-мільённым насельніцтвам мае адзін з самых высокіх у сьвеце паказчыкаў самагубстваў. Летась ахвярамі суіцыду сталі 33 тысячы чалавек. Штогадовая колькасьць самагубстваў перавышае 30 тысяч ужо на працягу 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?