У Івацэвічах электрацягніком Брэст — Мінск траўмаваны 18-гадовы хлопец.

Як паведаміў начальнік лінейнага пункта станцыі «Івацэвічы» Брэсцкага АУС на транспарце Дзмітрый Герасімовіч, няшчасны выпадак здарыўся 7 верасня ў 23.26 на чыгуначнай станцыі «Івацэвічы». Малады чалавек упаў з перона прама перад электрычкай Брэст — Мінск, якая прыбывала. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Малады чалавек, навучэнец Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, з траўматычнай ампутацыяй ног змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Івацэвіцкай бальніцы.

Паводле слоў Герасімовіча, ноччу пацярпеламу была зроблена аперацыя, цяпер ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?