Пракуратура Мінска расследуе забойства бамжа ў падвале 9-й гарадской клінічнай бальніцы, што на Сямашкі.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, злачынства было ўчынена вечарам 6 верасня. У падвальным памяшканні аднаго з карпусоў бальніцы перыядычна начавалі бяздомныя, якія дапамагалі праводзіць розныя рамонтныя работы. У ноч на 7 верасня ў падвале былі двое бамжоў, адзін з якіх — ураджэнец Мелітопаля (Украіна), другі — мінчанін. Сварка паміж мужчынамі ўзнікла з-за таго, што яны не падзялілі спіртное.

Мінчук нанёс пацярпеламу каля 20 нажавых раненняў, ад якіх той памёр. Труп быў знойдзены рабочымі раніцай 7 верасня. Падазроны затрыманы. У дачыненні да яго распачата справа за забойства (ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Вырашаецца пытанне аб правядзенні стацыянарнай судова-псіхіятрычнай экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?