09.09.2010 / 11:54

Крыміналістаў АБСЕ пазнаёмяць са справай Бябеніна 5

Прэс-сакратар МЗС ахарактарызаваў гэтае рашэнне як «беспрэцэдэнтны крок у юрыдычнай практыцы не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе» .

Беларусь запрашае некалькі экспертаў-крыміналістаў з краін-сябраў АБСЕ для вывучэння абставін смерці журналіста Алега Бябеніна.

Афіцыйная заява на гэты конт будзе зробленая сёння на пленарным пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Ён сказаў, што Беларусь гатова запрасіць аднаго-двухэкспертаў-крыміналістаў з краін-сябраў АБСЕ, якія змогуць азнаёміцца з усімі акалічнасцямі смерці журналіста Алега Бябеніна.

Андрэй Савіных ахарактарызаваў гэтае рашэнне як «беспрэцэдэнтны крок у юрыдычнай практыцы не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе» .

Савіных сказаў, што такія захады з боку Беларусі прадыктаваныя «нашым здзіўленьнем і заклапочанасцю рознага году выказваннямі, якія з’явіліся у выступах не толькі СМІ, але і асобных прадстаўнікоў розных міжнародных структур».

Інфармацыя на гэты конт сёння раніцай была ўжо даведзеная да шэрагу амбасадараў краін АБСЭ ў Мінску.

0
irreverent / Адказаць
09.09.2010 / 15:00
Сперва Санников их проверит на детекторе пригодности, а по окончании проверки будет тупо твердить, они с Халип не причем, что эксперты продались Лукашенке.
0
mikola ramanau / Адказаць
09.09.2010 / 15:02
adnak 'navucylisia' havat sliady,tamu i zaiavy robiat.
0
amateur / Адказаць
09.09.2010 / 16:21
Хай Пургурідзес едзе. А то дашлюць "эксперта" кшталту Марціна Фінке.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру