09.09.2010 / 14:05

«Як бы мы ні ставіліся да Аляксандра Лукашэнкі» з пошты Рэдакцыі 25

Расія не мае права абліваць яго брудам, усяляк абражаць.

Як бы мы ні ставіліся да Аляксандра Лукашэнкі, але Расія не мае права абліваць яго брудам, усяляк абражаць. Які ён ёсць, гэта мы ведаем самі. Я не ўхваляю шмат чаго, што робіць наша ўлада. Усе мы ведаем пра зніклых палітыкаў, пра палітзняволеных… Але ж чаму расійскія імперыялісты толькі цяпер гэта ўбачылі? Дзе яны былі раней? Цяпер яны здымаюць фільмы «Хросны Бацька», дзе нешта выкрываюць, шукаюць нейкія сенсацыі.

На дадзены момант Лукашэнка з’яўляецца дзейным прэзідэнтам, і ўвесь гэты бруд, гэтая абраза, няхай там ёсць і доля праўды і ўся праўда, гэта, я лічу, абраза не толькі адной асобы, але і абраза Беларусі і беларускага народа.

Сяргей Ціханавец, Бягомль (Віцебская вобласць)

0
booxter / Адказаць
09.09.2010 / 14:15
Пан Сяргей, вам нагадаць, якім чынам гэты "дзейны прэзідэнт", на абразы якога вы заклікаеце абражацца ўсяму народу, захоўвае сваю ўладу? Спытайце ў сем'яў зніклых і забітых, ці абразілі гэтыя фільмы іх? Стаяць гарой можна за тых, хто варты павагі. Дзейны кіраўнік - не з такіх. Таму, пан Сяргей, годзе заклікаць беларусаў да такога. У беларусаў забралі волю, то пакіньце ім гонар.
0
Валеры / Адказаць
09.09.2010 / 14:21
Цалкам згоден. Не Расии гэта справа быць Лукашэнку прэзыдэнтам ци не.
0
Wanted Dead or Alive / Адказаць
09.09.2010 / 14:24
Я нікога не забіваў і дзяржаўных грошай не краў і не даваў раксрадаць іншым. Жонку не падманваю, пазашлюбнага дзіця не маю - тым больш не выстаўляю яго генеральчыкам для іншых. Мяне гэтыя фільмы ніяк не абразілі. Акрамя гэтага, пасьля 1999 году Бульбашэнка ніякі не прэзыдэнт, а ўзурпатар. Таму не трэба за ўвесь беларускі народ піасць і выказвацца.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру