09.09.2010 / 14:46

Новы кандыдат на пасаду прэзідэнта — Віктар Цярэшчанка 16

Ён ужо спрабаваў балатавацца ў 1994 і 2001.

Стала вядома, што жаданне прыняць удзел выказаў старшыня савету Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка.

«Так, сапраўды, Віктар Іванавіч Цярэшчанка вырашыў балатавацца на пасаду прэзідэнта краіны. Больш актыўная кампанія пачнецца з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы», — кажа сябра кампаніі В.Цярэшчанкі Арцём Шаркоў.

Гэта ўжо трэцяя спроба Віктара Цярэшчанкі паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. У 1994 годзе ён урэшце пагадзіўся стаць даверанай асбой Аляксандра Лукашэнкі, а ў 2001 — не сабраў неабходных 100 тысяч подпісаў.

Цярэшчанку 60 гадоў, сам родам з Краснапольскага раёна. Кандыдат эканамічных навук. Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэту, навучаўся ў Міжнародным інстытуце менэдженту ў Кіеве.

У Беларусі з 1992 па 2004 гады ўзначальвае «Міжнародны інстытут менеджмента» ў Беларусі. Невялікі перыяд адпрацаваў у Адміністрацыі прэзідэнта. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII склікання.

Сам Цярэшчанка пазіцыянуе сябе як «нерадыкальнага апазіцыянера». Кандыдат не ставіць сабе за мэту перамогу на выбарах. Задача — трапіць у першую тройку па выніках галасавання.

Зміцер Панкавец

0
Франак / Адказаць
09.09.2010 / 14:55
З'явіўся канкурэнт у Міхалевіча )
0
Кіпр / Адказаць
09.09.2010 / 15:21
Выбары пераўтвараюцца ў Алімпійскія гульні.
0
паўлюк / Адказаць
09.09.2010 / 15:36
подпісы будуць збірацца шляхам нерадыкальнага прымусу?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру