09.09.2010 / 15:12

Калі сэкс для жанчыны самы салодкі? 4

У 20, 30, 40 гадоў?

У 20, 30, 40 гадоў?

Жанчына такая істота — яна ніколі не бывае задаволенай тым, што мае. Да дваццаці пяці мы хочам пасталець, пасля дваццаці пяці — памаладзець, і кожны ўзрост здаецца нам то недастатковым для шчасця, то ўжо крыху застарым.

Між тым, кожны ўзрост мае свае перавагі, а сэкс у любым узросце ўвогуле складаецца адно з пераваг.

25: захапленне адкрыццямі.

У гэтым узросце ўсё ў навінку. Нават калі першыя сэксуальныя кантакты здараліся і раней, толькі цяпер сэкс робіцца па-сапраўднаму цікавым: асновы пройдзеныя, два-тры галоўныя сакрэты адкрытыя — надыходзіць час адкрыццяў.

Дваццаціпяцігадовыя дзяўчаты разняволеныя і адкрытыя для эксперыментаў, іх жаданне амаль заўсёды знаходзіцца на высокім узроўні і рэгулюецца толькі цыклам: у перыяд авуляцыі вышэйшае, у іншыя дні крыху ніжэйшае.

Нішто не можа перашкодзіць ім атрымліваць радасць ад сэксу. У той жа час, менавіта ў дваццаць пяць мы асабліва прыдзірліва ставімся да свайго цела, асобы, уменняў і навыкаў, адчуваем комплексы і маем вострую патрэбу ва ўхваленні партнёра.

Некаторыя з нас нават пачынаюць экстрэмальны марафон: давайце, хто яшчэ пахваліць мае экстраардынарныя здольнасці?

30: не колькасцю, але якасцю.

Дзесяцігоддзе ад 30 да 40 нездарма лічыцца росквітам жаночай сэксуальнасці. Жанчына шмат ведае і ўмее, добра вывучыла свае эрагенныя зоны і сэксуальныя магчымасці, вызначылася з пастаянным партнёрам.

Сэксолагі адзначаюць, што самым якасным і цікавым з’яўляецца шлюбны сэкс з першых дзён замужжа да нараджэння першынца, а таксама праз год пасля нараджэння дзіцяці.

Праўда, менавіта трыццацігадовыя часцей за ўсё расчароўваюцца ў сямейным сэксе — сумна, аднастайна, звыкла, ды ўвогуле бракуе часу.

Менавіта таму мужчынам варта было б ведаць — жанчына ў гэтым узросце мае асаблівую патрэбу ў цукеркава-букетных і рамантычна-інтымных падзеях.

40: насуперак гармону.

Нягледзячы на тое, што менавіта ў гэтым узросце пачынае няўхільна зніжацца ўзровень палавых гармонаў, якія акурат рэгулююць лібіда, сэксуальнасць жанчыны абуджаецца зноў — дзеці выраслі і раз’ехаліся, якая-ніякая кар’ера пабудаваная, жыллёвае пытанне вырашанае, з’яўляецца фінансавая і прафесійная стабільнасць.

Дарэчы, менавіта ў гэтым узросце памяншаецца і колькасць праблем са здароўем «па жаночай частцы». Арганізм працуе цішэй, без хваляванняў. У мінулым цяжарнасці, ды і жыццё сяму-таму жанчыну навучыла ў плане «зберагчы здароўе».

Так што ў 40 і праўда жыццё якраз-такі пачынаецца.

50: цяпер заўсёды можна.

Клімакс? Падумаеш! Затое цяпер няма праблемы кантрацэпцыі і «крытычных дзён». Цяпер заўсёды можна!

З наступствамі менапаўзы сённяшнія лекары спраўляюцца даволі паспяхова, а вось з псіхалагічным настроем трэба даваць рады самім.

На жаль, у нас яшчэ жывы стэрэатып «бабулі», якая павінная, выйшаўшы на пенсію, надзець хустачку ды даношваць расцягнутыя кофты і стаптаныя туфлі дачкі.

Не, дарагія мае. У 50 мы ўпершыню робімся свабоднымі — ад бацькоўскага кантролю дваццацігадовых, ад дзіцячых праблем трыццацігадовых, ад гарманальных узрушэнняў «ягадак».

Між іншым, актыўным пенсіянеркам часта адмяняюць нават гармоназамяняльную тэрапію. Сэкс падаўжае маладосць лепш за любыя таблеткі!

Так што сэксу, як і каханню, усе ўзросты падыходзяць. Галоўнае — умець знаходзіць перавагі.

0
Крывіч / Адказаць
09.09.2010 / 16:23
Гусары, a можа і не гусары, а састарэлыя гопнікі, а можа і не састарэлыя, пад кілішачак чагосьці моцнага, а можа і пад піўко вядуць размову: Адзін кажа:Эх, як прыемна займацца любошчамі з дзяўчаткамі, якія толькі школку скончылі і прыехалі вучыцца ў мясцовую хабзу. Яны лічаць сябе дарослымі, але ж дурнііііцы,... дурніцамі, і хочуць хутчэй паспрабаваць як \"гэта\" было ў іх мамак даярак і татуль механізатараў. А самі яшчэ і не ведаюць як \"гэта\" браць у рукі трэба і аж калоцяцца ад цікаўнасьці, а цельца свежанькае і яшчэ пахне свежым малачком. Вось яны сапраўдныя любошкі!!!! Другі кажа: Можа яно й так як ты кажаш, але мне здаецца, што любоооошкі, гэта калі ўжо аб\'екту, гэтых так званых любошак, ужо гадоў пад трыццаць-трыццаць пяць. Яно канешна малочком ужо і не пахне, і калатнечы ў руках той няма. Але які вопыт у гэтых маладзіц, ого-го-го! Яны ведаюць як \"гэтай штучкай\" карыстацца і якая яна на смак. І твораць з табой, пра што ты ўжо і ня думаеш. Вось гэта той самы ўзрост для любошкіных прыгод! Цяпнулі дзядзюкі яшчэ па-трошкі і пачынае казаць трэці казанова пра свае прафесійныя досьведы ў дачыненьнях з з істоткамі ў спадніцах і без майткоў: І ты дружа з малодкамі, і ты браце з маладзіцамі маеш рацыю, але,... гэта таксама яшчэ не мяжа ў любошных задавальненьях, бо самі салодкі ўзрост для сапраўдных любошчаў, гэта гадоў 70-80,..... Усе прысутныя забранзавелі з адкрытымі ртамі, дзе былі бачны не пражмяканая цыбуліна з хлебам і з адзіным пытаньнем у вачах: ты, што дружа,...герантафіл? \"Вытанчыны\" спец, па любошчам з задуменным выглядам кажа: эх вы \"чайнікі\", вы не ведаеце, што такая бабулька думае, а думае яна, што магчыма гэта апошні раз і такое твоооорыць, што не ў адной \"камусатры\" ты і не прачытаеш. Вось гэта,..... сапраўдныя любошчы! Прашу прабачэньня ў распавядальнікаў гэтай размовы, бо сам нічога не распавёў пра свой досьвед з прычыны свайго маладога ўзросту, мая місія была тады бегаць за дабаўкай у бліжэйшую \"кропку\" дзе можна было набыць пляшачку мясцовага «бырла» і па дарозе праз плот шчыпануць штосьці сьеснага у жыхароў мясцовай аграпрамысловасьці. Прашу прабачэньня таксама ў цнатлівак, сапраўдных і зноўнабытых за за эўра і далляры, што парушыў спакой іхніх вачэй і любошных фэнтазій. Асабліва прашу прабачэньня ў рэдакцыі за вялікую колькасьць памылак.
0
беларуска / Адказаць
10.09.2010 / 12:04
па сутнасці ўсё правільна, калі за 30 пачынаецца сама тое, толькі лепш абіраць маладых каханкаў, з імі можна рабіці што хочаш, бо яны больш здольныя для эксперыментаў і вар'яцтваў :)))
0
Anti-Vasia / Адказаць
10.09.2010 / 14:50
НН канчаткова зжаўцела. Больш яе купляць у кіёсках дакладна - ня буду.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру