09.09.2010 / 15:49

«Мы думалі, гэты прытон знясуць перад Дажынкамі» 7

Жыхары горада Ліда скардзяцца.

У цэнтры Ліды па вуліцы Гагарына яшчэ да перабудовы пачалі ўзводзіць вялікі і прыгожы басейн. Аднак паплаваць у ім лідчукам не давялося: будаўніцтва не скончылі, толькі пакінулі вялікі пусты будынак на радасць мясцовым беспрытульным.

Моладзь таксама знайшла «карысць» ад пустога будынка, пераўтварыўшы яго ў прытон.

«Там збіраюцца падлеткі, паляць, п’юць, сэксам займаюцца, наркотыкамі балуюцца. Усё гэта ў адкрытую. Усе пра гэта ведаюць. — скардзіцца адзін з жыхароў горада Ліда, Мікола Грынцэвіч, —

Мы думалі можа знясуць гэты прытон ці перабудуюць перад Дажынкамі. Але яго накрылі белым саванам, нібы там казачны палац. Я назваў гэта «вярцеп пад белым саванам».

У райвыканкаме нам паведамілі, што сёння гэтае памяшканне мае ўжо свайго ўласніка — кампанію «Еўраторг», якая плануе перабудаваць басейн у новую вельмі патрэбную гораду краму.

«Будаўніцтва плануецца пачаць адразу пасля Дажынак. — тлумачыць прадстаўнік кампаніі „Еўраторг“ Віталь Змітровіч.
 — Ці будзе гэта двухпавярховая крама ці не, пакуль не магу сказаць. Аднак гандлёвая плошча плануецца каля 1 тыс.кв. метраў і прадавацца там будуць тавары паўсядзённага попыту. На дадзены момант будынак накрылі спецыяльай покрыўкай з малюнкам, каб ён не кідаўся ў вочы з вуліцы».

Згодна з планамі, новая крама на вуліцы Гагарына будзе здадзеная ў жніўні 2011 года. А праз год кампанія «Еўраторг» плануе адкрыць яшчэ і гіпермаркет у Лідзе, дзе будуць прадавацца і будматэрыялы, і адзенне, і прадукты, і будзе уласная пякарня. Для новага гіпермаркета кампанія ўжо выкупіла 4 гектары зямлі і плануе, што гандлёвая плошча крамы складзе 4–4.5 тыс.кв.м.

Пакуль абодва праекты кампаніі «Еўраторг» на стадыі распрацоўкі дакументацыі. Аднак Віталь Змітровіч запэўнівае, што вось пройдуць «Дажынкі» і пачнецца будаўніцтва. Спадзяемся, што такім чынам знікне «лідскі вярцеп пад белым саванам».

Настасся Шамрэй

0
Hedymin / Адказаць
09.09.2010 / 16:37
"У цэнтры горада Ліда па вуліцы Гагарына яшчэ да перастройкі пачалі будаўніцтва вялікага і ПРЫГОЖАГА басейна." Вось павесялілі дык павесялілі. Проста прыгажэй за Луўр павінна было атрымацца ;))))))))))))))))))
0
Крывіч / Адказаць
09.09.2010 / 16:51
Там ужо даўно збіраюцца падлеткі, паляць, п’юць, сэксам займаюцца, наркотыкамі балуюцца. Мікола Грынцэвіч, а Вы што па старой савецкай свычцы толькі падглядвалі?
0
Типа критика / Адказаць
09.09.2010 / 19:15
Главое, что удалось в одной статье соединить "притон" и "Дажынкi".
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру