«Беларусь на дадзеным этапе прызнае цэласнасьць Малдовы і ня бачыць прычын для ініцыяваньня пытаньня пра прызнаньне ПМР сувэрэннай незалежнай дзяржавай. У нас усталяваліся дыпляматычныя адносіны з Малдовай, часткай якой зьяўляецца Прыднястроўе. Мы ніколі не вылучалі гэтую частку малдоўскае дзяржавы», - запэўніў кіраўнік камісіі палаты прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных справах Вадзім Папоў.

Вярхоўны савет Прыднястроўя зьвярнуўся ў сераду да парлямэнтаў Расеі, Украіны, Беларусі, Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД з просьбай прызнаць незалежнасьць Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. За адпаведны зварот прагаласавала большасьць дэпутатаў прыднястроўскага парлямэнту.

Нагодай для звароту сталі вынікі рэфэрэндуму, паводле вынікаў якога за незалежнасьць і наступнае далучэньне да Расеі прагаласавала 97,2% жыхароў Прыднястроўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?