11.09.2010 / 23:40

У Гродне будзе беларускамоўны клас з адной вучаніцай 8

Для першакласніцы Светы Астроўскай складуць індывідуальную праграму ў 32-й школе, а яе бацькоў за "несанкцыянаванае" патрабаванне беларускамоўнага класа будуць судзіць.

За тыдзень агітацыі на бацькоўскіх сходах прафесар Алесь Астроўскі не знайшоў жадаючых аддаць сваё дзіця ў беларускамоўны клас. Затое адміністрацыя 32-й сярэдняй школы прапанавала кампраміс: для яго дачкі большасць прадметаў будуць выкладаць па-беларуску. Урокі малявання, рытмікі і фізкультуры яна будзе наведваць разам з іншымі дзецьмі. Так Света будзе вучыцца бліжэйшыя 4 гады.

Лаяльнае стаўленне мясцовых чыноўнікаў не зняло адміністратыўнай адказнасці за несанкцыянаваны пікет 2 верасня, калі сям’я Астроўскіх патрабавала беларускамоўнага класа пад сценамі гарвыканкама.

Алеся Астроўскага будуць судзіць за арганізацыю недазволенай акцыі. Ягонай жонцы Аксане і журналісту Ўладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць удзел у "незаконным пікеце".

Алесь Астроўскі кажа, што ўжо з вясны ён пачне агітацыю бацькоў на будучы навучальны год. Калі жадаючых зноў не знойдзецца, па індывідуальнай праграме будзе вучыцца яго сярэдні сын Янка. Ён ідзе ў школу наступнай восенню.

Нагадаем, беларускамоўны клас з адной вучаніцай працуе ў Магілёве. Год таму быццам бы з-за эканоміі сродкаў аналагічны клас закрылі ў Жодзіна.

0
More Air / Адказаць
12.09.2010 / 01:12
На вялікі жаль, не думаю, што гэта добрае выйсьце для малой. Хто яе будзе вучыць па-беларуску? Ды яшчэ і індывідуальнае навучаньне гэта страта вялікай колькасці сацыяльных зносінаў з аднагодкамі, бо для таго, каб атрымаць нейкія веды хадзіць у школу не абавязкова... Разумею, што іншага выйсьця ў іх (ды і многіх з нас) не было. Але ахвяраваць псіхікай дзіцяці нават бацькам, нават для выдатных мэтаў мне ўяўляецца нядобрым шляхам іх дасягненьня... Можа выйсьце - падпольныя беларускія школы? Розныя сьвядомыя бацькі маглі б там выкладаць розныя рэчы-прадметы, бо ёсьць выдатнымі спецыялістамі ў розных галінах ведаў ды ўменьняў. ды яшчэ рабіць гэта інтэрактыўна, сучасна, незалежна ад чынавенства і ахвяруючы свой час і сваю адказнасьць за вынікі. Такіх бацькоў у Горадні назьбіралася б нават некалькі дзесяткаў чалавек.
0
dzjadulja / Адказаць
12.09.2010 / 02:11
1. Паводле перапісу 2009 року, у Рэспубліцы Беларусь 84% Беларусаў. 2. «За тыдзень агітацыі на бацькоўскіх сходах (у Гародні) прафесар Алесь Астроўскі НЕ ЗНАЙШОЎ ЖАДАЮЧЫХ аддаць сваё дзіця ў беларускамоўны клас. ... Беларускамоўны клас з АДНОЙ вучаніцай працуе ў Магілёве. Год таму быццам бы з-за эканоміі сродкаў аналагічны клас ЗАКРЫЛІ ў Жодзіна.» ---> Беларусы-ы!.. Ау-у-у?!...
0
Швэдзюк / Адказаць
12.09.2010 / 03:01
Аб чым гэта сьведчыць? Што мы тут чужыя, нас тут не чакаюць і хутка паціснуць руку апошняму беларусу. Што да палітыкі, дык гэта горшае, што можна прыдумаць - разьдзяляць дзяцей паводле мовы навучаньня. У Швэцыі ўжо пачынаюць прасоўваць праграмы па адумысловым выхаваньні дзяцей з увагай на плоцевую роўнасьць. А тут яшчэ каменны век. Упэўнены, у такіх самотна-навучаных дзяцей будзе процьма комплексаў, дэсацыялізацыя. Лічу бацьку праступнікам, калі кідае сваіх дзяцей на загадзя ведамыя пакуты дзеля самасьцьвярджэньня.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру