У Стамбуле скончыўся мужчынскі чэмпіянат свету па баскетболе. Залатыя медалі выйграла зборная ЗША, якая ў фінале перамагла гаспадароў першынства зборную Турцыі з лікам 81:64.

Бронзавым прызёрам чэмпіянату стала зборная Літвы, што ў матчы за 3-е месца выйграла ў Сербіі — 99:88 (23:22, 25:16, 24:16, 27:34).

Самым выніковым у нашых суседзяў стаў Лінас Клейза, што ўлетку перайшоў у «Таронта Рэптарз», сёння ён набраў у матчы 33 балы.

Літоўцы ўпершыню заваявалі медалі сусветнага першынства, але поспехі на міжнароднай арэне ў іх былі дагэтуль, і якія:

у 1992, 1996, 2000 гадах яны бралі бронзу Алімпійскіх гульняў,

у 1937, 1939, 2003 гадах літоўцы станавіліся чэмпіёнамі Еўропы. У 1995 г. сталі срэбранымі прызёрамі Еўрабаскета, а 2007 г. заваявалі бронзу.

Дарэчы, у наступным годзе чэмпіянат Еўропы пройдзе якраз у Літве (з 3 па 18 верасня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?