«Аўтарадыё» ўжо цэлы месяц прапануе сваім слухачам падтрымаць радыёстанцыю шляхам дабрачыннай падпіскі.

Гендырэктар радыёстанцыі Юрый Базан расказаў, што гэта звычайная практыка для заходніх краін. «У нас не развіты інстытут падтрымкі СМІ на дабрачыннай аснове, што існуе ў свеце. І некамерцыйныя праекты ў такім выпадку ствараць цяжка. Мы маем бясплатныя газеты, але мы ведаем, чым яны запоўнены — рэкламай. А ў нас у музычным шэрагу шмат кампазіцый некамерцыйнага характару. Таму і вырашылі паспрабаваць дабрачынную падпіску».

Сэнс акцыі заключаецца ў тым, што слухач тэлефануе на нумар 8-902-101-09-09, а з яго рахунку на карысць радыёстанцыі пералічваецца пэўная сума грошай. Па словах сп. Базана, у свеце такая падпіска даволі высокая.

На «Аўтарадыё» яна складае пяць тысяч рублёў.

Ахвяраваць грошы можна толькі праз гарадскі тэлефон. Але ўжо вядуцца перамовы з сотавымі аператарамі, каб і з мабільнікаў можна было гэта зрабіць. Бо шмат людзей слухае радыё за рулём аўтамабіля.

Юрый Базан першыя вынікі лічыць нядрэннымі, хоць акцыя праводзіцца яшчэ ў пробным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?