Беспрацоўная жанчына 1956 года нараджэння засталася без ног, трапіўшы пад камбайн на кукурузным полі пад Салігорскам.

Як паведаміўпрэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, няшчасны выпадак адбыўся 11 верасня. Паводле яго слоў, жанчына збірала кукурузу «для асабістых мэтаў» на полі СВК «Краснадворцы». Яна не заўважыла камбайн «Палессе-80», які праводзіў уборку гэтай сельгаскультуры. У выніку жанчына трапіла пад жняярку.

У Салігорскай цэнтральнай райбальніцы дактарам прыйшлося ампутаваць пацярпелай абедзве галёнкі. Цяпер жанчына ў стане траўматычнага шоку знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі. Яе стан ацэньваецца як цяжкі.

Паводле слоў Навіцкага, падобныя здарэнні адбываюцца ў Беларусі штогод. Іх ахвярамі становяцца людзі, якія крадуць кукурузу на калгасных палях, у асноўным пенсіянеры або асобы ў стане алкагольнага ап’янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?