Сёньня мае прайсьці прэс-канфэрэнцыя ў прэс-цэнтры Фэдэрацыі хакею РБ. Мяркуецца, што на ёй міністар ўнутраных справаў і адначасова старшыня хакейнай фэдэрацыі Ўладзімер Навумаў абвесьціць імя новага галоўнага трэнэра хакейнай зборнай.

Паводле ўсіх прагнозаў, гэтую пасаду зойме амэрыканскі спэцыяліст Курт Фрэйзэр, які заменіць ля стырна зборнай канадца Глена Хэнлана, які прабыў «коўчам» беларускай каманды паўтара году. Трэба адзначыць, што пры Хэнлане зборная нашай краіны дасягнула значных посьпехаў на міжнароднай арэне. На сёлетнім чэмпіянаце сьвету ў Рызе беларусы былі шостыя, найлепшае дасягненьне за ўсе гады.

Апроч пасады ў Беларусі, Глен таксама трэніруе каманду НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз». Яму цяжка сумяшчаць дзьве працы, пастаянна курсуючы між амэрыканскай і беларускай сталіцамі. Таму Хэнлан і паабяцаў знайсьці сабе замену. Выбар трапіў на Фрэйзэра. Ён правёў 12 сэзонаў у НХЛ, гуляючы за «Ванкувэр Кэнакс», «Чыкага Блэйк Хоўкс» і «Мінэсота Норт Старз». Даходзіў да фіналу Кубку Стэнлі ў 1982 годзе. Пасьля сканчэньня кар’еры гульца трэніраваў каманду НХЛ «дзятлаў» з Атланты, але асаблівых посьпехаў не дайшоў. Хэнлан жа застаецца ў беларускай камандзе: ён выконвацьме кансультацыйныя працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?