6 верасня ў школе г. Кохтла-Ярве пачаў працу першы ў Эстоніі беларускі клас. Клас працуе па адмыслова распрацаванай праграме две гадзіны ў тыдзень, у часе якіх вучні вывучаюць беларускую мову, гісторыю і культуру. Клас з’яўляецца зборным — у ім навучаюцца школьнікі ад 5–12 класаў.

Як паведамлялася раней, ініцыятарам адкрыцця беларускага класа і яго настаўнікам з’яўляецца выпускнік гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Зміцер Панфіленка.

«У гэтым годзе я планую адкрыць яшчэ адзін беларускі клас у г. Маарду, а таксама беларускія нядзельныя школы ў Таліне і Маарду, — паведаміў Зміцер Панфіленка. — Ужо распрацаваныя вучэбныя праграмы для вячэрніх школ, якія складзеныя такім чынам, што вучнямі нядзельных школ могуць быць нават дзеці, пачынаючы з трох гадоў. Цяпер я працую над афармленнем дакументаў для адкрыцця дадзеных нядзельных школ і праводжу набор слухачоў».

Зміцер Панфіленка дадаў, што бацькі, якія пражываюць у Таліне, Маарду і Кохтла-Ярве і жадаюць, каб іх дзеці навучаліся ў беларускіх класах і беларускіх нядзельных школах могуць звязацца з ім па тэлефоне +372 582 36 100, а таксама па электроннай пошце [email protected] або [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?