Другое пасяджэнне пазачарговай сесіі пройдзе без кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі. Старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну на пасяджэнне не запрасілі, а сакратар выбаркама Мікалай Лазавік паедзе ў Вену.

«Звычайна запрашаюць першых асоб на адкрыццё сесіі. Наколькі я ведаю, Ярмошына не атрымлівала запрашэнне на другое паседжанне. Мяне асабіста не запрашалі на гэтае пасяджэнне. Я рыхтуюся да іншага мерапрыемства. На гэтым тыдні ў мяне камандзіроўка ў Вену, дзе адбудзецца канферэнцыя АБСЕ па пытаннях электроннага галасавання».

Сакратар ЦВК адзначыў, што пакуль не ведае, ці абмяркуюць пытанне выбараў на другім пасяджэнні пазачарговай сесіі.

Нагадаем, што яно адбудзецца 14 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?