14.09.2010 / 10:06

Выбары прызначаныя на Міколу 32

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня 2010 года. Адпаведную пастанову прыняла 14 верасня палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу на сваёй нечарговай сесіі.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 19 снежня 2010 года. Адпаведную пастанову прыняла 14 верасня палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу на сваёй нечарговай сесіі.

За прагаласавалі аднагалосна ўсе 108 прысутных дэпутатаў.

Пытанне аб разглядзе даты выбараў было ўнесенае ў парадак дня сённяшняга пасяджэння сесіі ніжняй палаты парламента саветам рэспублікі за некалькі хвілін да пачатку пленарнага пасяджэння.

Прызначэнне выбараў на 19 снежня падкрэслівае фармальнасць гэтай працэдуры пры цяперашняй палітычнай сістэме. На свабодных выбарах ніколі няможна выключаць другі тур. Але ў выпадку правядзення першага 19 снежня ён прыпадае на нязручныя даты — 26 снежня і 2 студзеня. Пра другі тур, выходзіць, ніхто ўсур'ёз не думае. У аўтарытарнай сістэме пераможца забірае ўсё.

Цікавае супадзенне — 19 снежня святкуюць дзень Святога Міколы зімовага.
У гэтым можна пабачыць пэўны сімвалізм — любімага сына Лукашэнкі завуць Колем.

Сярод іншых святочных датаў варта адзначыць Дзень супрацоўніка дзяржаўнай бяспекі, які сёлета будзе адзначацца акурат пасля выбараў – 20 снежня. У мінулы раз у паслявыбарныя дні супрацоўнікі спецслужбаў былі масава задзейнічаныя ў здушэнні акцый пратэстаў на Плошчы.

Мінулыя выбары таксама адбыліся ў 19-ы дзень месяца, адно што ў сакавіку. А прызначаныя былі за тры месяцы да даты правядзення — 16 снежня 2005 года. Сёлета сцэнар паўтарыўся да драбніцаў.

nn.by

0
Людмила, репрессированный акционер без работы / Адказаць
14.09.2010 / 10:47
А когда же будет Всенародное Собрание Республики Беларусь, на котором планировалась назначить и озвучить дату президенских выборов, на которое профсоюзные комитеты начали в тихаря выдвигать своих проверенных делегатов?!
0
Гражына / Адказаць
14.09.2010 / 11:02
спадарства,а давайце да калядаў і Новага году зробім сабе падарунак - абярэм новага прэзідэнта!!!!
0
ЛГ / Адказаць
14.09.2010 / 11:14
Выборы связаны с именем святого Николая в честь маленького Коленьки, как и вафли и напиток...Не знают, как угодить "шановному народноизбранному"
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру