«У Беларусі няма ніводнага чалавека, які б галадаў ці быў абарваным і разутым»,

— заявіў дэпутат Уладзімір Здановіч 14 верасня на пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, на якой разглядалася пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў.

Дэпутат адзначыў, што часцей за ўсё людзі пытаюцца ў яго: «Калі мы будзем жыць?»

«Хіба ў нас у краіне не створаны ўмовы для таго, каб чалавек жыў нармальна? Хіба мы з кімсьці ваюем?

Хіба ў нас беспарадак унутры дзяржавы ці стаяць з плакатамі беспрацоўныя?» — здзівіўся Здановіч.

Паводле яго слоў, у Беларусі ніколі не было такога маштабнага будаўніцтва жылля і падтрымкі сем’яў.

«Усё гэта адбываецца, таму што ў краіне адчуваецца рука сапраўднага, руплівага гаспадара.

Вы ведаеце, пра каго я гавару. Дык навошта кагосьці шукаць?»
 — зрабіў выснову Здановіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?