340 г мукі, дзве лыжкі масла, 1,4 кг яблыкаў, 0,5 кубка цёртай булкі, 3 лыжкі масла, 0,25 кубка разынак, 0,5 кубка цукру, трохі солі, вады

Насыпаць муку на дошку, зрабіць усярэдзіне лагчыну, уліць трохі летняй вады, дадаць 2 лыжкі масла, трохі солі. Зрабіць цеста і качаць рукамі, аж пакуль перастане клеіцца да рук. Цеста мусіць застацца мяккае. Тады накрыць цёплай судзінай і пакінуць на паўгадзіны. У тым часе абабраць яблыкі, парэзаць на тонкія скрылікі. Падсмажыць цёртую булку, падрыхтаваць разынкі і цукар. Цукру браць у адпаведнасці з тым, наколькі кіслыя яблыкі.

Калі цеста паляжала 0,5 гадзіны, накрыць вялікі стол абрусам, абрус пасыпаць мукой. Качалкай трохі раскачаць цеста на дошцы, потым расцягнуць рукамі, аж пакуль цеста не будзе прасветнае і не будзе перасягаць дошку. Добра памазаць берагі цеста шчотачкай, памочанай у масле.

Выцягненае цеста абкроіць з няроўных берагоў, пасыпаць палавіну цеста яблыкамі са смажанай булкай і разынкамі. Другую палову цеста папырскаць маслам, як і скручаны ніжні бок цеста, скруціць, пакласці на змазаную бляху, пячы каля 45 хвілінаў. Як спячэцца, пакроіць на лусты, злажыць на місу і пасыпаць цукрам-парашком.

З кнігі Вінцэнты Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 Падрыхтавала НБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0