І.Хруцкі "Забітая дзічына, гародніна і грыбы"

І.Хруцкі "Забітая дзічына, гародніна і грыбы"

У Літоўскім мастацкім музеі адкрываецца выстава аднаго з самых вядомых мастакоў Беларусі ХІХ ст. Івана Хруцкага.

— У нашым музеі самы вялікі збор Хруцкага — 24 творы, — кажа дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі Уладзімір Пракапцоў, — літоўцы дадалі 3 творы і атрымалася сумесная выстава.

Выстава «Іван Хруцкі ў дыялогу культур» прымеркаваныя да 200-годдзя мастака. 8 лютага ў 1810 г. у мястэчку Ула (цяпер Бешанковіцкі раён) нарадзіўся Іван Хруцкі, мастак, які галоўнымі героямі сваіх твораў зрабіў звычайную гародніну. Часам на палотнах акадэміка Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Хруцкага морква, капуста, цыбуля і гарбузы сваёй красой асланялі пестуноў паўднёвага сонца, вінаградныя гронкі і кавуны.

Нагадем, з 17 да 19 верасня ў Літве пройдуць Дні культуры Беларусі. Ва ўрачыстасцях прымуць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў на чале з міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам. Усяго ў складзе беларускай дэлегацыі каля 170 чалавек.

Запланаваныя адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар 170-годдзя са дня нараджэння вядомага паэта і бацькі нацыі Францішака Багушэвіча, канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам А.Анісімава. Купалаўскі тэатр пакажа спектакль «Пінская шляхта» і Translation. Адбудзецца таксама свята беларускай песні з удзелам самадзейных калектываў дыяспары і прафесійнага творчага калектыву з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?