Мінюст мусіць разглядзець іх цягам 30 дзён. Акурат праз столькі вырашыцца пытанне міжнародных санкцый супраць уладаў Беларусі.

17 верасня Партыя «Беларуская хрысціянская партыя» падала пакет неабходных дакументаў на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі, паведаміў сустрашыня арганізацыі Павел Севярынец. Паводле закону адказ Міністэрства юстыцыі мае даць цягам 30 дзён. Севярынец патлумчыў, што час падачы дакументаў быў выбраны адмыслова, бо акурат праз месяц будзе вырашацца пытанне міжнародных санкцый супраць уладаў Беларусі.

Нагадаем, што гэта была трэцяя спроба БХД зарэгістравацца, раней Мінюст адмаўляў, абгрунтоўваючы гэта наяўнасцю недакладна пазначаных звестак у рэгістрацыйных дакументах. 12 верасня адбыўся трэці ўстаноўчы з’езд БХД, на якім вырашылася пытанне ўдзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах. Кандыдатам ад хрысціянскіх дэмакратаў быў вылучаны Віталь Рымашэўскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?