Пасля пяці тураў чэмпіён Галандыі-2009 года клуб AZ не меў на сваім рахунку ніводнай перамогі і целяпаўся ў нізе турнірнай табліцы.

І толькі сёння атрымаў першую перамогу, выйграўшы ў гасцях у «НЕКа» з лікам 1:0. На 38-й хвіліне вызначыўся Дамінгас.

Перамога дазволіла AZ узняцца на 14-ты радок. Зараз у клуба на рахунку шэсць пунктаў (адна перамога, тры нічыі, дзве паразы, розніца мячоў 6–8).

Нагадаем, што БАТЭ згуляе з AZ у 2-м туры Лігі Еўропы.

Матч пройдзе 30 верасня ў Мінску.

У першым туры ў Алкмаары AZ перамог малдоўскі «Шэрыф» — 2:1.

Сёння яшчэ адзін супернік БАТЭ па Лізе Еўропы правёў свой матч. У Луганску кіеўскае «Дынама» выйграла ў клуба «Заря» — 2:1, прычым "Дынама" першым прапусціла, але атрымала валявую перамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?