Паводле звестак Белстата, у студзені-ліпені 2010 года экспарт паслуг склаў 2 млрд. 470,6 млн. долараў ЗША, павялічыўшыся на 30,7% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Імпарт паслуг вырас на 37,7% да 1 млрд. 440,6 млн. долараў. Такім чынам, сальда склалася станоўчае ў 1 млрд. 30 млн. долараў.

Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 26,3% ад агульнага аб’ёму, у краіны па-за СНД — 73,7%; імпарт паслуг з краін СНД — 27,5%, з астатніх — 72,5%.

Транспартных паслуг экспартавана на 1 млрд. 700,7 млн. долараў (на 36,4% больш, чым у студзені-ліпені 2009 года), імпартавана — на 730,4 млн. долараў (рост на 83,1%).

Экспарт паслуг сувязі склаў 100,9 млн. долараў (на 8,7% больш), імпарт — 39 млн. (на 6% больш).

Аб’ём экспарту камп’ютарных і інфармацыйных паслуг склаў 95,7 млн. долараў (на 22,7% больш), імпарту — 19 млн. (на 18,5% менш).

Экспарт аперацыйнага лізінгу павялічыўся да 41,7 млн. долараў (на 21,6% больш), імпарт — да 51 млн. (на 43,3%).

Аб’ём экспарту паслуг у галіне архітэктуры, інжынерных і тэхнічных паслуг павялічыўся на 3,9% і склаў 29,6 млн. долараў, імпарту — вырас на 23,7% (46 млн. долараў).

На 48,3% вырас аб’ём экспарту будаўнічых паслуг, у грашовым выражэнні гэты паказчык склаў 57,4 млн. долараў. Імпарт павялічыўся больш чым у два разы і склаў 71,3 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?