78 ДТЗ з пацярпелымі зарэгістравана ў Беларусі 17—19 верасня.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, 19 чалавек загінулі, 78 — атрымалі раненні. Вінаватымі двух ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі, былі п'яныя кіроўцы. Усяго за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення было затрымана 604 чалавекі.

19 верасня блізу вёскі Алекшыцы Бераставіцкага раёна (Гродзенская вобласць) аўтамашына "Сітраен", якой кіравала 27-гадовая жыхарка Гродна, з'ехала ў кювет і перакулілася. У выніку вадзіцель і яе 29-гадовы муж атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны, пяцігадовая дачка і яшчэ адзін пасажыр, 39-гадовы мужчына, — загінулі. У Дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу на тое, што калі муж і жонка на пярэдніх сядзеннях былі замацаваны рэменем бяспекі, то дарослы і дзіця, якія знаходзіліся ззаду, — не.

17 верасня ва Уздзе (Мінская вобласць) у выніку наездаў двух аўтамабіляў загінула 14-гадовая школьніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?