Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта на мінулых выбарах больш аператыўна падавалі заяўкі на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы 20 верасня на пытанні журналістаў.

«На мінулых прэзідэнцкіх выбарах заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падаваліся дастаткова раўнамерна. Цяпер жа да сярэдзіны адведзенага законам тэрміну паступіла толькі адна заява», — сказала яна.

Ярмошына мяркуе, што прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы, напэўна, працягваюць карэктаваць спісы ініцыятыўных груп, выпраўляючы ў іх памылкі.

Пры гэтым яна паведаміла, што прэтэндэнты могуць карэктаваць склад ініцыятыўнай групы і пасля падачы заявы ў Цэнтрвыбаркам. Паводле слоў Ярмошынай, на момант падачы заявы 16 верасня ў ініцыятыўную групу эканаміста Віктара Цярэшчанкі ўваходзіла 650 чалавек, а раніцай 20 верасня ў яе было дадаткова ўключана яшчэ столькі ж чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?