Як паведамілі ў следчым аддзеле пракуратуры Брэсцкай вобласці, цела мужчыны ў гаражы ў двары дома раніцай 18 верасня знайшла яго маці. Жанчына прыйшла ў гараж пасля таго, як сын не прыйшоў дамоў начаваць.

У галаве мужчыны была знойдзена куля калібру 5,6 мм. У гаражы знойдзена металічная прылада, паводле папярэдніх звестак, прыстасаваная для стральбы. У яе бакавой частцы ёсць спружына і затвор.

Праверку па факце смерці мужчыны праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці. Адна з асноўных версій — самагубства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?