21.09.2010 / 17:02

Стэфан Эрыксан: Беларускім правым бракуе дыскусіі 6

Кааліцыя правых сіл Швецыі ізноў перамагла на выбарах. Якім чынам ствараюцца кааліцыі пры заходняй палітычнай культуры?

Кіруючая кааліцыя «Альянс за Швецыю» на чале з прэм’ер-міністрам Фрэдрыкам Рэйнфельдам перамагла на парламенцкіх выбарах у Швецыі.
Кааліцыя, у якую ўваходзяць Хрысціянска-дэмакратычная, Ліберальная і Умераная партыі, а таксама Партыя Цэнтра, па папярэдніх дадзеных атрымала 172 з 349 месцаў у парламенце Швецыі. Для абсалютнай большасці альянсу не хапіла трох мандатаў.

Сацыял-дэмакратычная, Левая партыя і Партыя зялёных, якія таксама ўваходзяць у адну кааліцыю, атрымалі 157 месцаў. Яшчэ 20 мандатаў дасталіся правакансерватыўнай партыі «Шведскія дэмакраты». Апошнія выступаюць за абмежаванне колькасці неэўрапейскіх імігрантаў у Швецыі. Адзначым, што гэтая партыя ўпершыню атрымала месцы ў парламенце краіны. «Альянсу за Швецыю» для атрымання абсалютнай большасці ў парламенце спатрэбіцца падтрымка іншых партый.

Гэта другая запар перамога кааліцыі на выбарах. У 2006 годзе правыя ўпершыню з пачатку 90-ых прыйшлі да ўлады. У чым сакрэт паспяховага існавання кааліцыі? Якім чынам ствараюцца кааліцыі пры заходняй палітычнай культуры? «НН» звярнулася з гэтым пытаннем да амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана.

Спадар амбасадар лічыць, што справа ў кансалідацыі сіл перад выбарамі. «На гэтых выбарах быў створаны як правацэнтрысцкі блок, так і чырвона-зялёны. Партыі яшчэ да выбараў абвясцілі, з кім будуць супрацоўнічаць, а з кім не. Раней такіх ясных пазіцый не было. Выбарцам заранёў далі зразумець, хто з кім будзе ўваходзіць у саюз. Яны мелі дастаткова часу, каб вызначыцца, — зазначыў Стэфан Эрыксан. — Я думаю, што розніца ў тым, што ў Беларусі няма рэальнай прасторы для вядзення дыскусіі, для партыйнай палітыкі. Беларускія партыі не прадстаўленыя ў парламенце, у іншых органах улады. У такой сітуацыі складана весці дыялог, каардынаваць сумесныя дзеянні.

У Беларусі палітыкі калі і дыскутуюць, дык пераважна ў інтэрнэце, а гэта не зусім тое месца, дзе можна дамовіцца.
Таму часта сапраўды складана стварыць нейкую кааліцыю».

Алесь Пілецкі

0
Адлеглы / Адказаць
21.09.2010 / 17:38
Больш дакладна было б назваць матэрыял, "Беларускім партыям бракуе магчымасці быць прадстаўленымі ў парламенце, у іншых органах улады". Спадар амбасадар ясна кажа, што бяз гэтага ўсе дыскусіі палітыкаў, у інтэрнэце там, ці недзе яшчэ, па вялікім рахунку бясплённы.
0
booxter / Адказаць
21.09.2010 / 17:47
Не толькі правым. Усім.
0
магадан / Адказаць
22.09.2010 / 00:33
так, адлеглы, усім. прапаную варыянт: ценвы парламент, ценевыя выбары, ценевыя рашэнні і іх выкананне. можа хто разаў'е думку?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру