Фізікі, якія працуюць на Вялікім гадронным калайдэры, упершыню пасля яго запуску выявілі прынцыпова новы эфект, не прадказаны існуючай тэорыяй — сярод сотняў часціц, што нараджаюцца пры сутыкненнях пратонаў, былі знойдзеныя пары, рух якіх з невядомых прычынаў звязаны адной з адной.
«Гэта нечаканая для нас з’ява, што ўпершыню выяўлена на калайдэры, і цяпер мы будзем чакаць яе інтэрпрэтацыі ад тэарэтыкаў. Не выключана, што мы сапраўды дайшлі да таго месца, адкуль „бачныя“ новыя з’явы, якія не так проста зразумець, і з ростам энергіі яны будуць выяўляцца ўсё часцей і часцей», — сказаў прафесар Уладзімір Гаўрылаў, кіраўнік групы расійскіх фізікаў з Інстытута тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі, якія працуюць на дэтэктары CMS.
Менавіта на дэтэктары CMS — адным з чатырох галоўных дэтэктараў калайдэра — былі знойдзеныя гэтыя дзвюхчасцінныя карэляцыі.