Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў 22 верасня знізіўся на 7 рублёў і склаў 3.023 рублі.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 52 млн. 722 тыс. (попыт — 52 млн. 722 тыс., прапанова — 55 млн. 610 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс вырас на 0,08 рубля да 97,57 рубля. Аб’ём таргоў склаў 388 млн. 931 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 401 млн. 801 тыс., прапанова — 388 млн. 931 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 25 банкаў. Аб’ём здзелак — 10 млн. 559 тыс. (попыт — 10 млн. 781 тыс., прапанова — 3 млн. 361 тыс.),

а курс вырас на 56 рублёў і склаў 4.021 рубель за еўра.

Адносна валютнага кошыка беларускі рубель знізіўся на 0,42% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.058,58 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2,15%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 5,59%, да расійскага рубля — на 3,07%, да еўра — умацаваўся на 2,05%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?