Падрыхтоўчае судовае пасяджэнне па зыску рэдакцыі часопіса «ARCHE. Пачатак» да Міністэрства інфармацыі адбудзецца 18 кастрычніка а 10-ай гадзіне ў Вышэйшым гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8 - 212). Калектыў часопіса праз суд патрабуе адмяніць папярэджанне аб парушэнні закону і ўказ аб прыпыненні выхаду выдання.

Нагадаем, 19 верасня Міністэрства інфармацыі прыпыніла выхад часопіса «ARCHE» тэрмінам на тры месяцы і зрабіла чарговае пісьмовае папярэджанне. У загадзе міністра сцвярджаецца, што зроблена гэта ў сувязі з тым, што, надрукаваўшы публікацыі грамадска-палітычнага характару, часопіс «ARCHE. Пачатак» змяніў тэматыку і не паведаміў аб гэтым своечасова для ўнясення адпаведнага змянення ў рэгістрацыйнае пасведчанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?