Літоўскія аматары творчасці амерыканскага кампазітара-авангардыста Фрэнка Запы, падарылі штату Мерылэнд копію бюста музыканта.

 Першы і пакуль адзіны ў свеце помнік Запе знаходзіцца ў Вільні.

Першы і пакуль адзіны ў свеце помнік Запе знаходзіцца ў Вільні.

Як вядома, у Вільні ў 1995 г. быў усталяваны першы і, да апошняга часу, адзіны помнік Запу ў свеце. У свой час гэта вельмі ўражвала заходніх журналістаў, напрыклад у The Examiner артыкул пра Вільню меў загаловак «Яны прыбралі помнік Леніну, і паставілі Запе». Цяпер жа дакладная копія бюста з’явіцца і ў ЗША.

У савецкія часы літоўскі скульптар Канстанцінас Богданас ствараў бюсты Леніна, што вельмі спадабалася сваякам Запы, яны сказалі, што камічнасць гэтай сітуацыі прыйшлася б да спадобы музыканту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?