23.09.2010 / 14:09

50 гадоў у турме за сэкс без прэзерватыва 5

Амерыканскі вайсковец, які пакутуе на ВІЧ, можа атрымаць больш за 50 гадоў турмы за сэкс без прэзерватыва. Сяржант тэхнічнага забеспячэння Дэвід Гутыерас з Базы ВПС у Канзасе, парушыў вайсковыя законы, уступіўшы ў палавую сувязь з 11 людзьмі, якім не паведаміў пра сваё захворванне.

Таксама вайсковец абвінавачваецца за сэкс у прысутнасці старонніх людзей, падмане жонкі, і непадпарадкаванні загаду – камандзір эскадрона яшчэ год таму загадаў Гутыерасу паведамляць партнёркам пра захворванне і карыстацца прэзерватывамі. Калі ў каго-небудзь з каханак Гутыераса знойдуць ВІЧ, то тэрмін зняволення значна павялічыцца.

0
Кемлівы / Адказаць
23.09.2010 / 15:59
Ці для яго важней, што прынамсі ў гэтым ён не парушыў загад Касцёла, які забараняе кантрацэпцыю, і больш гатоў перанесці зямныя пакуты ў турме?
0
Кнехт / Адказаць
23.09.2010 / 19:22
Яго патрэбна судзіць за ўжыванне біялагічнай зброі.
0
няважна / Адказаць
23.09.2010 / 21:31
Кемліваму А да чаго тут Касьцёл? Касьцёл тут ня разу ня ўзгадваецца. Годзе яго ўжо мяшаць да ўсяго, што толькі можна. Як што, дык адразу Касьцёл вінаваты. Касьцёл не выступае за сэкс без прэзэрватываў. Ён выступае за ўстрыманьне ад полавых сувязяў паза шлюбам (Гут'ерэс здрадзіў жонцы й распусьнічаў прынамсі з 11 людзьмі), а таксама за невакарыстаньне сродкаў кантрацэпцыі ў сямейным полавым жыцьці, паколькі сэкс - гэта сродак працягненьня роду, а не ўсеагульнае дабро, і людзі павінны быць гатовыя да таго, што сьледзтвам сэксу можа стаць цяжарнасьць і нараджэньне дзяцей.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру