23.09.2010 / 15:04

Варшаўская пракуратура зноў патрабуе арыштаваць Закаева 3

Варшаўская пракуратура мае намер яшчэ раз запатрабаваць арышту Ахмеда Закаева, экстрадыцыі якога дамагаецца Расея.

Прадстаўніца Варшаўскай пракуратуры Моніка Левандовска заявіла, што пасьля дэталёвага азнаямленьня з вэрдыктам суду аб вызваленьні Закаева, пракуратура вырашыла яго абскардзіць. У пятніцу адпаведныя дакумэнты будуць перададзеныя ў апэляцыйны суд.

Прадстаўнік аднаго зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў у Польшчы Адам Бароўскі назваў такое рашэньне пракуратуры палітычным і зазначыў, што Закаеў зусім не зьбіраўся хавацца ад польскага правасудзьдзя.

Ахмед Закаеў быў затрыманы ў Варшаве 17 верасьня. У гэты ж дзень паводле рашэньня суду Закаеў быў затрыманы і ўзяў удзел ва Ўсясьветным кангрэсе чачэнскага народу.

0
Danik / Адказаць
23.09.2010 / 15:42
Ахмед Закаеў быў затрыманы ў Варшаве 17 верасьня. У гэты ж дзень паводле рашэньня суду Закаеў быў затрыманы і ўзяў удзел ва Ўсясьветным кангрэсе чачэнскага народу. --------------------------------------------------------------- Затрыманы 2 разы?
0
Белаэмігрант / Адказаць
23.09.2010 / 18:38
У ЭЗ рашэньне англічан дзейнічае і ў Польшчы і не дзейнічаюць патрабаваньні тэрарыстаў-мачыл з Крамля,
0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
24.09.2010 / 01:20
Затрыманы 2 разы? _____________ З матэрыялу вынікае менавіта так. Прытым ён, мабыць, быў дастаўлены на з'езд чачэнскага народу пад канвоем. Відаць, і сэнсам затрымання Закаева быў прымус да ўдзелу яго ў дазеным і мерапрыемстве. :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру