Кіраўнік Венесуэлы Уга Чавес пажадаў Аляксандру Лукашэнку пераабрацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. «

Я прачытаў, Аляксандр, што ты ідзеш на пераабранне», — звярнуўся Чавес да беларускага прэзідэнта ў жывым тэлеэфіры. «Давай, хлопец, дзейнічай магутна, каб яны (апазіцыя) там таксама не вярнуліся да ўлады, як і тут, у Венесуэле», — заявіў ён.

Перавыбранне Аляксандра Лукашэнкі неабходна, бо «мы павінны захоўваць незалежнасць і адзінства паміж намі», растлумачыў венесуэльскі лідэр. Дзякуючы таму што Беларусь уваходзіла ў склад СССР, яна валодае сучаснымі тэхналогіямі, у тым ліку ў вытворчасці грузавых аўтамабіляў, трактароў і пераабсталяванні аўтапарка на працу на звадкаваным газе, зазначыў Чавес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?