Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць больш якаснае захоўванне атрыманай у краіне агародніны. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 23 верасня падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка, у прыватнасці, звярнуў увагу на ўмовы захоўвання бульбы. Ён падкрэсліў, што недапушчальна захоўваць ураджай у буртах, дзе, паводле статыстыкі, за зіму губляецца да 30–40% ураджаю. «Мы недапушчальна шмат губляем ад таго, што вырабляем», — сказаў ён і запатрабаваў, каб страты не перавышалі 5%.

У якасці вырашэння праблемы ён даручыў максімальна загрузіць пустыя збудаванні, пераабсталяваўшы іх для захоўвання бульбы. Аналагічнага падыходу, паводле меркавання прэзідэнта, неабходна прытрымлівацца і пры захоўванні іншай агародніны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?